У Беларусі забаранілі шампуры з Расіі
- 5.03.2026, 14:24
Іх прызналі небяспечнымі.
Мазырскі зональны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі забараніў продаж у краіне расійскіх шампураў, якія маглі трапіць на прылаўкі перад майскімі святамі.
Пад забарону трапіў плоскі шампур з нержавеючай сталі памерам 450×10×1,5 мм (штрыхкод 4627076576763, артыкул 80-062), выраблены ў верасні 2023 года маскоўскім прадпрыемствам «Рассвет».
Паводле звестак спецыялістаў, шампуры не адпавядаюць патрабаванням санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства па паказчыку «жалеза», аднак канкрэтныя падрабязнасці парушэнняў не ўдакладняюцца.