BE RU EN

TWZ: расійская «Варшаўянка» патанула пасля ўдару ЗША па базе ў Іране

  • 5.03.2026, 14:41

Гэта была самая сучасная падлодка Тэгерана.

У выніку ўдару ЗША патанула расійская падлодка. Пра гэта паведамляе выданне The Ware Zone.

Амерыканцы нанеслі ўдар па ваенна-марской базе Бандар-Абас у Іране, у выніку чаго патанула падлодка «Варшаўянка», вырабленая ў Расіі. Гэта была самая сучасная падлодка Ірана.

«Адзіная іранская падлодка тыпу Kilo, самая сучасная сярод іранскіх, якая стаяла на якары на базе, таксама, відаць, патанула, а каля месца яе швартоўкі ля пірса бачны вялікі след ад пажару», — адзначылі журналісты, вывучыўшы спадарожнікавыя здымкі.

Ваенныя ЗША заяўлялі, што нанеслі ўдар па самай баяздольнай лодцы Ірана. Выданне папярэджвае, што іранскі ваенна-марскі флот фактычна знішчаны.

Апошнія навіны