Украінцы збілі расійскі верталёт Ка-27
- 5.03.2026, 15:30
Верталёт збіты над акваторыяй Чорнага мора.
Сіламі і сродкамі Ваенна-марскіх сіл Узброеных Сіл Украіны над акваторыяй Чорнага мора знішчаны варожы карабельны супрацьлодкавы верталёт Ка-27, гаворыцца ў паведамленні ВМС Украіны.
Верталёт Ка-27 абсталяваны ўзбраеннем для паражэння надводных і падводных лодак — тарпеды АТ-1МВ, глыбінныя бомбы, авіябомбы масай ад 50 да 250 кілаграмаў. Акрамя таго, верталёт можа быць таксама абсталяваны кіраванымі супрацьлодкавымі ракетамі АПР-2Э. Яго кошт — больш за 1,5 мільёна долараў.