BE RU EN

Прэзідэнт Лівана абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць «Хезбалы»

  • 5.03.2026, 15:57

Джозэф Аўн зрабіў гэта, надзеўшы вайсковую форму.

Прэзідэнт Лівана ў сваім тэлезвароце абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць руху «Хезбала».

«Гэтая арганізацыя дзейнічае па-за законам, і армія збіраецца раззброіць «Хезбалу», нават калі для гэтага спатрэбіцца ўжыць сілу», — заявіў Джозэф Аўн.

Нагадаем, паводле даных ізраільскіх СМІ, ЦАХАЛ нанёс удары па больш як 250 мэтах у Ліване на гэтым тыдні. Сярод паражаных мэт — ракетныя ўстаноўкі, склады зброі, штабы «Хезбалы» і ХАМАС.

Апошнія навіны