Ізраіль разбамбіў расійскія ўстаноўкі С-300 у Ісфахане
- 5.03.2026, 16:56
Атаканыя элементы сістэмы СПА.
Армія абароны Ізраіля паведаміла пра атаку на дзве пускавыя ўстаноўкі расійскай сістэмы С-300, а таксама на будынкі кіравання, радыёлакацыйную станцыю і яшчэ адзін кампанент комплексу, размешчаныя ў цэнтральным Іране каля Ісфахана.
Сістэма С-300 не можа функцыянаваць без радара; раней паведамлялася пра вывад з ладу радыёлакацыйных кампанентаў батарэй, разгорнутых у Іране.