Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус
- 5.03.2026, 17:27
Запазычанасць на рахунку абанента не павінна перавышаць 5 базавых велічынь.
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб радыёчастотным спектры».
Дакумент абавязвае аператараў электрасувязі не дапускаць на асабовым рахунку абанента запазычанасці звыш 5 базавых велічынь (на сёння гэта складае 225 рублёў). Гэта дазволіць, у прыватнасці, выключыць нянамернае ўзнікненне ў абанента значных сум запазычанасці ў роўмінгу.
Усталёўваецца таксама абавязак аператараў электрасувязі праводзіць апытанні абанентаў пра якасць паслуг электрасувязі, працу сеткі электрасувязі і абслугоўванне