BE RU EN

Кіраўнік МЗС Эстоніі: Сябры Пуціна альбо ў пекле, альбо ў турме

  • 5.03.2026, 17:45

Засталіся Паўночная Карэя, Кітай і яшчэ некаторыя.

Міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна заявіў, што спіс сяброў расійскага дыктатара імкліва скарачаецца, паведамляе ЕRR.

Кіраўнік МЗС Эстоніі адзначыў, што «усе сябры Пуціна альбо ўжо ў Царстве Нябесным, альбо ў пекле — верагодна, у пекле — альбо сядзяць у турме».

«Засталіся Паўночная Карэя, скажам, Кітай, ну, яшчэ некаторыя. Але ў цэлым сэнс гэтай размовы, без жартаў, у тым, што аўтарытэт Пуціна падае», — дадаў Маргус Цахкна.

Злучаныя Штаты на працягу апошніх месяцаў адхілілі ад улады дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадура, які цяпер чакае суда ў нью-ёркскім следчым ізалятары, а таксама вярхоўнага рэлігійнага лідара Ірана аяталу Алі Хаменеі, які загінуў у выніку авіяўдару.

Апошнія навіны