Базу адпачынку пад Лагойскам прадалі амаль за $500 тысяч
- 5.03.2026, 17:50
Менш чым за хвіліну.
База адпачынку «Чмелеўка» ў Лагойскім раёне стала самым дарагім аб’ектам з пачатку 2026 года, праданым на электроннай гандлёвай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы, заўважыла «Камсамолка».
Комплекс будынкаў выстаўляўся на аўкцыён са студзеня 2025 года і, нарэшце, 5 сакавіка 2026-га з восьмай спробы і са зніжанай на 80% пачатковай цаной, атрымаў новага ўладальніка.
Адзінаму ўдзельніку лот дастаўся за 1 394 040,45 рублёў (менш за паўмільёна долараў).
Пакупнік атрымаў у ўласнасць больш за 1 тысячу квадратных метраў пабудоў і зямельны ўчастак плошчай 1 гектара ў арэнду на 20 гадоў. Комплекс складаецца з двухпавярховага будынка базы адпачынку, двухпавярховага гасцявога доміка, лазні, катэльні, ваданапорнай вежы і двух артэзіянскіх свідравін.
База пабудаваная ў 1984 годзе, але будынкі даволі новыя: іх пабудавалі або рэканструявалі дзесяць гадоў таму. Непадалёк два вадаёмы, месцы гэтыя багатыя на грыбы і ягады.