BE RU EN

Для МНС Беларусі зрабілі сапраўдны «танк»

  • 5.03.2026, 19:48

Фотафакт.

У беларускіх выратавальнікаў з’явіўся новы цікавы ўзор тэхнікі. Гусенічную пажарную машыну паказалі ў Telegram-канале Дзяржкамваенпрама.

ГПМ-72 можа спраўляцца з пажарамі чацвёртага класа небяспекі як у складаных лясных масівах, так і ў зонах падвышанай рызыкі, уключаючы вайсковыя склады і прамысловыя базы.

Для гэтага машыну абсталявалі браняваным корпусам для абароны экіпажа ад выбухаў і аскепкаў.

«Гэта крытычна важна пры тушэнні пажараў на складах гаруча-змазачных матэрыялаў, боепрыпасаў і іншых аб’ектах інфраструктуры, дзе рызыка дэтанацыі максімальная», – падкрэслілі ў Дзяржкамваенпраме.

Таксама машына мае браняваны корпус шасі, аквамачту вышынёй падчас руху 6 м, гусенічную хадавую частку.

Пажарная помпавая ўстаноўка на ГПМ-72 мае прадукцыйнасць да 2500 л/хв, цыстэрна змяшчае да 10 т вады, а падача помпы — 4000 л/хв з убудаваным пеназмяшальнікам.

Машына распрацавана сумесна з ТАА «Пажснаб» і вырабляецца на прадпрыемстве ААТ «140 рамонтны завод».

Апошнія навіны