Дональд Трамп: Куба таксама падзе
- 5.03.2026, 21:09
Паводле яго слоў, востраў ужо «хоча заключыць здзелку».
Іран не будзе апошнім, хто здасца ў ініцыяваным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам канфлікце. Наступнай стане Куба. Пра гэта амерыканскі лідар заявіў у інтэрв’ю Politico.
«Людзям падабаецца тое, што адбываецца (маецца на ўвазе ваенная аперацыя ЗША ў Іране, — Заўв. рэд.)», — заявіў Трамп.
Ён адзначыў, што ўрад Ірана не будзе апошнім, хто здасца.
«Куба таксама падзе. Мы перакрылі ўсю нафту, усе грошы, усё, што паступала з Венесуэлы, адзінай крыніцы. І яны хочуць заключыць здзелку», — сказаў Трамп.
Ён таксама пацвердзіў, што ЗША падтрымліваюць кантакты з кубінскім камуністычным кіраўніцтвам на фоне нарастаючай нестабільнасці пасля захопу амерыканскімі вайскоўцамі венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура.
Нагадаем, раней Дональд Трамп заявіў, што ў ўрада Кубы «вялікія праблемы, у іх няма грошай» і дапусціў «сяброўскі захоп» краіны. Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіо таксама неаднаразова выступаў з рэзкай крытыкай кубінскіх уладаў, называючы цяперашнюю сітуацыю на востраве нежыццяздольнай і заяўляючы пра неабходнасць «драматычных зменаў».