Лукашэнка стаў залежным ад TikTok-а
- 5.03.2026, 22:03
Дыктатар «сядзіць» у сацсетцы штодня.
Аляксандр Лукашэнка на ўручэнні дзяржаўных узнагарод у гонар Дня жанчын распавёў, якую сацыяльную сетку ён адкрывае кожную раніцу.
— У нас жа ёсць TikTok. Кожную раніцу чытаю. Часам да смешнага даходзіць. Калі хтосьці пакрыўдзіць вас, напішыце мне, я абавязкова адрэагую, — сказаў Лукашэнка, паабяцаўшы, што кіраўнік яго адміністрацыі возьме гэтае пытанне на кантроль.
Адзначым, залежнасць ад TikTok — гэта рэальная праблема. Залішняе ўздзеянне нізкаякаснага лічбавага лічбавага кантэнту аказвае прыкметны ўплыў на працу нашага мозгу. Чым часцей вы глядзіце кароткія ролікі на такіх платформах, як TikTok, тым больш зніжаецца ваша канцэнтрацыя ўвагі, што, у сваю чаргу, адбіваецца на вашым псіхічным здароўі і крытычным мысленні.
Скролінг можа таксама выклікаць «гніенне мозгу», паведамляе Амерыканская псіхалагічная асацыяцыя. Даследчыкі прааналізавалі дадзеныя 98 299 удзельнікаў 71 даследавання і выявілі, што чым больш чалавек глядзіць кароткага кантэнту, тым горшыя ў яго кагнітыўныя паказчыкі, калі гаворка ідзе пра ўвагу і інгібітарны кантроль.