BE RU EN

ВМС Украіны паказалі знішчэнне расійскага верталёта Ка-27

  • 5.03.2026, 23:06

Ён спрабаваў высадзіцца на буравую ўстаноўку.

У ноч на 5 сакавіка ВМС Украіны і Сілы спецыяльных аперацый ЗСУ нанеслі ўдар па падраздзяленнях праціўніка, размешчаных на буравой устаноўцы «Сіваш» у акваторыі Чорнага мора. У межах аперацыі таксама быў знішчаны расійскі верталёт Ка-27, які спрабаваў здзейсніць пасадку на ўстаноўку.

Пра гэта паведамілі ў ВМС Украіны.

Зазначаецца, што буравую платформу вораг выкарыстоўваў як пункт назірання, рэтрансляцыі сувязі, размяшчэння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) і сродкаў супрацьпаветранай абароны (СПА) блізкага дзеяння. Адтуль жа кіравалі ўдарнымі дронамі, якімі цэліліся ў інфраструктуру Адэскай і Мікалаеўскай абласцей і стваралі пагрозу грамадзянскаму суднаходству.

Украінскія марскія беспілотныя дроны і авіяцыйныя беспілотныя апараты паразілі расійскія сродкі кіравання і сувязі і нанеслі істотныя страты жывой сіле расіян.

Таксама ўдалося знішчыць верталёт Ка-27, які спрабаваў здзейсніць пасадку на пляцоўку буравой устаноўкі.

Апошнія навіны