Трамп змяніў міністра ўнутранай бяспекі ЗША
- 6.03.2026, 2:59
Новым кіраўніком ведамства стане сенатар-рэспубліканец.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адхіліў Крысці Ноэм ад пасады міністра ўнутранай бяспекі. Новым кіраўніком ведамства стане сенатар ад штата Аклахома Маркуэйн Малін. Рашэнне ўступіць у сілу 31 сакавіка, паведаміў Трамп.
Крысці Ноэм займе пасаду спецыяльнага пасланца па абароннай ініцыятыве ЗША ў Заходнім паўшар’і «Шчыт Амерык», дадаў Дональд Трамп. «Маркуэйн будзе нястомна працаваць, каб забяспечыць бяспеку нашых межаў, спыніць незаконны ўезд мігрантаў, забойцаў і іншых злачынцаў у нашу краіну, пакласці канец незаконнаму абароту наркотыкаў і зноў зрабіць Амерыку бяспечнай»,— напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.