Спецпасланнік Трампа падзякаваў Лукашэнку за памілаванне 18 чалавек
- 6.03.2026, 5:00
Джон Коўл нагадаў, што прэзідэнт ЗША даручыў яму дамагчыся вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джон Коўл падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за памілаванне 18 чалавек. Пра гэта ён напісаў у сацыяльнай сетцы X.
«Гэта яшчэ адзін прыкметны крок у адносінах паміж ЗША і Беларуссю, паколькі прэзідэнт Дональд Трамп даручыў мне дамагчыся вызвалення ўсіх палітычных зняволеных», — напісаў Коўл.