BE RU EN

Пасольства ў Іране параіла беларусам самастойна выбірацца з краіны

  • 6.03.2026, 13:20

Лукашэнкаўскія дыпламаты звярнуліся да суайчыннікаў толькі на сёмы дзень вайны.

Беларускае пасольства ў Іране на сёмы дзень вайны выступіла з зваротам да суайчыннікаў, перадае «Еўрарадыё».

У сувязі з закрыццём паветранай прасторы беларусам параілі самастойна выязджаць з Ірана ў Арменію або Азербайджан праз даступныя памежныя пераходы.

«Нагадваем, што ў цяперашні час аптымальнай кропкай для самастойнага выезду з Ірана з'яўляецца КПП «Нурдуз-Агарак» па маршруце ў кірунку Арменіі. Для выезду праз Азербайджан патрабуецца папярэдняе атрыманне індывідуальных дазволаў», — адзначаюць лукашэнкаўскія «дыпламаты».

Апошнія навіны