У Беларусі чакаецца рэзкае падаражанне бензіну?
- 6.03.2026, 23:55
У «Белнафтахіме» адказалі няпэўна.
У краінах ЕС павысіліся цэны на аўтамабільнае паліва пасля пачатку ваенных дзеянняў на Блізкім Усходзе. Эканамісты прагназуюць, што падаражанне працягнецца.
Av.by адзначае, што паліва падаражэла ў Польшчы, Літве, Украіне, Германіі, Францыі, Італіі. Ці будзе падаражанне і ў Беларусі?
Вось што адказалі журналістам у Беларускім дзяржаўным канцэрне па нафце і хіміі («Белнафтахім»):
«У Беларусі цэны на маторнае паліва фармуюцца пад уплывам комплексу эканамічных фактараў, ключавымі з якіх з'яўляюцца сусветныя каціроўкі нафты і ваганні валютных курсаў.
Мы адсочваем змены кан'юнктуры на нафтавым рынку, у тым ліку цэнаўтварэнне на паліва ў суседніх дзяржавах.
Улічваючы перыяд няпэўнасці ў гэтай сферы, любыя рашэнні аб змяненні кошту паліва ў Беларусі будуць прымацца па выніках комплекснага аналізу развіцця сітуацыі», — адзначана ў паведамленні прэс-сакратара «Белнафтахіма» Вольгі Спехавай.