BE RU EN

Фінляндыя адмаўляецца ад забароны на захоўванне ядзернай зброі

  • 6.03.2026, 14:51

Сітуацыя ў сферы бяспекі змянілася.

Міністр абароны Фінляндыі Анці Хяккянэн заявіў, што сітуацыя ў сферы бяспекі Фінляндыі і Еўропы «фундаментальна і значна змянілася» з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. У 2023 годзе Фінляндыя, якая мяжуе з Расіяй, адмовілася ад шматгадовага ваеннага нейтралітэту і ўступіла ў НАТА, перадае Бі-бі-сі.

Згодна з фінскім законам 1987 года, ўвоз, вытворчасць, захоўванне і падрыў ядзерных зарадаў на тэрыторыі Фінляндыі забаронены — нават падчас вайны.

Але цяпер урад унёс прапанову змяніць гэты закон, зрабіўшы магчымымі «ўвоз ядзернай зброі ў Фінляндыю, а таксама яе транспартаванне, дастаўку або захоўванне ў краіне, калі гэта звязана з ваеннай абаронай Фінляндыі».

Апошнія навіны