Польшча закрывае паветраную прастору ля межаў з Беларуссю і Украінай
- 6.03.2026, 15:54
Забарона будзе дзейнічаць з 10 сакавіка па 9 чэрвеня 2026 года.
Польскае агенцтва аэранавігацыі (PAZP) заявіла, што ў ўсходніх раёнах краіны на тры месяцы ствараецца зона, забароненая для палётаў. Увядзенне забароны на палёты запатрабавала аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл у сувязі з неабходнасцю забеспячэння бяспекі дзяржавы. Абмежаванні будуць дзейнічаць з 10 сакавіка да 9 чэрвеня.
Забарона распаўсюджваецца на ўсе паветраныя судны, якія лётаюць ніжэй за 3 км. Да спісу выключэнняў трапілі самалёты грамадзянскай і санітарнай авіяцыі, ім неабходна будзе атрымліваць спецыяльны дазвол.
У верасні 2025 г. Польшча ўводзіла частковыя абмежаванні на палёты. Гэта адбывалася ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай пасля таго, як на сваёй тэрыторыі зафіксавала больш за 10 дронаў, а таксама падзенне ракеты «невядомага паходжання».