BE RU EN

Азербайджан заяўляе пра зрыў тэрактаў, якія рыхтаваў Іран

  • 6.03.2026, 21:46

КСІР збіраўся падарваць нафтаправод.

Служба дзяржаўнай бяспекі Азербайджана прадупрэціла падрыхтоўку тэрактаў і збор разведвальнай інфармацыі, якімі займаўся Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КСІР).

Сярод мэтаў КСІР у Баку назвалі нафтаправод Баку–Джэйхан, пасольства Ізраіля ў Азербайджане, аднаго з кіраўнікоў рэлігійнай абшчыны горскіх яўрэяў, а таксама сінагогу «Ашкеназі». На тэрыторыю краіны былі пераправлены тры выбуховыя прылады, але іх абясшкодзілі, цытуе выданне Minval.az.

Нафтаправод Баку — Тбілісі — Джэйхан — магістральны экспартны трубаправод для транспартавання каспійскай нафты з Азербайджана да Міжземнага мора, абмінаючы тэрыторыю Расіі і Ірана.

Напярэдадні, 5 сакавіка, МЗС Азербайджана паведаміў, што ў выніку ўдару іранскага беспілотніка быў пашкоджаны будынак міжнароднага аэрапорта ў Нахічэвані, пацярпелі двое мірных жыхароў. Паводле версіі азербайджанскага боку, адной з мэт была таксама школа. Беспілотнік не трапіў у будынак, ён упаў і выбухнуў побач з ім.

6 сакавіка ўлады Азербайджана прынялі рашэнне вывесці дыпламатычны персанал краіны з Ірана.

Апошнія навіны