У Калінкавічах з малатка пайшоў рынак
- 6.03.2026, 22:01
Кошт пытання — 93 тысячы рублёў.
У Калінкавічах на аўкцыёне прадалі рынак за 93 тысячы рублёў. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце «БУТБ-Имущество».
Ідзе гаворка пра гандлёвыя рады на вуліцы Марата, 1, плошчай 453,9 кв. м. Пачатковы кошт аб’екта складаў 88 605 рублёў, пры гэтым у таргах удзел прыняў толькі адзін пакупнік.
Новы ўласнік зможа выкарыстоўваць памяшканне не толькі як рынак. У будынку таксама дапускаецца размяшчэнне кафэ або рэстарана, аб’ектаў бытавых паслуг, гасцініцы, а таксама культурных або забаўляльных пляцовак.