Францыя накіравала ў Міжземнае мора верталётаносец
- 7.03.2026, 5:22
Яго накіравалі для падтрымкі авіяносца.
Францыя накіравала ў Міжземнае мора верталётаносец «Le Tonnerre» («Гром»), у дадатак да авіяносца «Шарль дэ Голль», які ўжо прыбыў туды.
Як паведамляе BFMTV, пра гэта 6 сакавіка абвясціў французскі Генштаб.
У Генштабе пацвердзілі інфармацыю, якая спачатку неафіцыйна з’явілася ў СМІ, пра перадыслакацыю ў Міжземнае мора верталётаносца «Le Tonnerre».
Прадстаўнік Генштаба паведаміў, што судна «ўзмоцніць сілы французскай арміі на фоне крызісу на Блізкім Усходзе».