ЗША плануюць распачаць наймаштабнейшую бамбардзіровачную аперацыю ў Іране
- 7.03.2026, 8:37
Мэта — знішчэнне ўстаноў і заводаў, звязаных з ракетамі.
ЗША плануюць сёння ўвечары распачаць наймаштабнейшую бамбардзіровачную аперацыю супраць Ірана, накіраваную на знішчэнне ўстаноў і заводаў, звязаных з ракетамі.
Пра гэта паведамляе CBS News .
Спасылаючыся на словы кіраўніка Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Дэна Кейна, міністра вайны Піта Хэгсэта і прэзідэнта Дональда Трампа, кіраўнік Мінфіна ЗША Скот Бэсэнт сказаў — Вашынгтон увечары пачне наймаштабнейшую бамбардзіровачную аперацыю ў Іране.
«Сёння ўвечары пачнецца наша самая буйная бамбардзіровачная кампанія, якая нанясе найбольшую шкоду іранскім ракетным установам, заводам, што вырабляюць ракеты, і мы істотна іх аслабляем», — заявіў Бэсэнт.
Таксама чыноўнік дадаў, што папярэднія ваенныя дзеянні ЗША і іх кампанія супраць Ірана ў цэлым «былі пераканаўчымі».