BE RU EN

Лукашэнку нагадалі, як хутка падаюць апошнія дыктатары

  • Дзмітрый Балкунец
  • 7.03.2026, 11:44

Калі за справу бяруцца сур'ёзна.

Легендарная Кандаліза Райс зноў у Белым доме!

Яна з'явілася на мерапрыемстве па каледжавым спорце разам з Трампам і С'юзі Ўайлз, і ўсе трая сышлі разам пасля афіцыйнай часткі.

Менавіта Кандаліза ў 2005 годзе, будучы дзяржсакратаром ЗША, першай публічна назвала Аляксандра Лукашэнку «апошнім дыктатарам Еўропы». Фраза прыляпілася намертва і дагэтуль яе паўтараюць па ўсім свеце.

Мінула больш за 20 гадоў, а Лукашэнка ўсё яшчэ на месцы. А Райс зноў у калідорах улады, дзе вырашаюць лёсы рэжымаў.

Супадзенне? Ці старая знаёмая прыехала нагадаць, як хутка падаюць «апошнія дыктатары», калі за справу бяруцца сур'ёзна?

Дзмітрый Балкунец, «Тэлеграм»

Апошнія навіны