У сталіцы Літвы адкрыўся легендарны кірмаш Казюкас
- 7.03.2026, 14:25
Вільнюс святкуе пачатак вясны.
У сталіцы Літвы адкрыўся легендарны кірмаш Казюкас, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
Свята вядзе сваю гісторыю з пачатку XVII стагоддзя. Адзначаць яго пачалі пасля кананізацыі караля Казіміра, які ў 1602 годзе стаў апекуном Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Ужо тады Катэдральная плошча Вільнюса спецыяльна дзеля кірмашу застаўлялася драўлянымі прылаўкамі, будкамі і навесамі, дзе спрытныя гандляры выстаўлялі свой тавар. У гэтыя ж гады ўзнік і галоўны атрыбут свята — пернік «Сэрца Казюка».
Сімвалы кірмашу: «казюка» — букет з сухіх кветак і раслін, гліняны бубенчык, пернік «Сэрца Казюка», бублікі і баранкі.
Падчас кірмашу на вуліцах абавязкова ладзіліся карнавальныя шэсці і народныя гулянні.
Беларусы — не толькі госці Казюкаса. У розны час наша дыяспара брала ўдзел у мерапрыемствах, што праходзілі ў межах свята, а на праспекце Гедыміна ў Вільнюсе стаялі павільёны з беларускай сімволікай.