BE RU EN

Якое будзе надвор'е ў Беларусі 8 сакавіка?

  • 7.03.2026, 15:44

Сіноптыкі назвалі колер «жоўты».

На 8 сакавіка, нядзелю, у Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.

«У начныя і ранішнія гадзіны 8 сакавіка (нядзеля) мясцамі на дарогах рэспублікі чакаецца галалёдзіца», — адзначае Белгідрамет.

Раней сіноптыкі прагназіравалі, што ў нядзелю, 8 сакавіка, ападкаў не чакаецца, а туманы павінны захавацца. Мінімальная тэмпература ўначы 0…−6°С, мясцамі па паўночна-ўсходняй палове −7…11°С, максімальная ўдзень складзе ад +3°С на паўночным усходзе да +14°С на паўднёвым захадзе.

Вадаёмы працягваюць губляць ледзяны пакроў — адзначаецца ачышчэнне ад лёду ракі Віліі, ўскрыўся Нёман у Стоўбцах, яго прыток рака Шчара ў Слоніме і прыток Прыпяці рака Арэса.

Апошнія навіны