Пад Куп’янскам ЗСУ разбілі групу расіян
- 7.03.2026, 20:11
Акупантаў ліквідавалі.
Украінскія дэсантнікі прадухілілі замініраванне тэрыторыі каля населенага пункта Загрызова на Куп’янскім напрамку. Падчас стралковага бою была ліквідавана група расійскіх вайскоўцаў.
Пра гэта паведамляе 77-я асобная аэрамабільная Наддняпроўская брыгада Дэсантна-штурмавых войскаў ЗСУ.
Паводле звестак вайскоўцаў, байцы 2-га аэрамабільнага батальёна брыгады своечасова заўважылі перамяшчэнне праціўніка. Расійскія вайскоўцы спрабавалі ўсталяваць міны ў раёне пасёлка Загрызова, каб ускладніць манеўры ўкраінскіх падраздзяленняў.
Каб нейтралізаваць пагрозу, камандаванне задзейнічала ўдарныя беспілотнікі і штурмавую групу. У выніку кароткага сутыкнення дыверсійная група праціўніка была цалкам ліквідавана.