Вялікабрытанія адпраўляе свой авіяносец на Блізкі Усход?
- 7.03.2026, 21:45
Экіпажы HMS Prince of Wales былі папярэджаныя пра магчымую місію.
Вялікабрытанія рыхтуе авіяносец HMS Prince of Wales да магчымага разгортвання на Блізкім Усходзе, скараціўшы тэрмін яго падрыхтоўкі да выхаду ў мора ўдвая — да пяці дзён. Пра гэта паведамляе (Sky Newshttps://news.sky.com/story/iran-latest-trump-tehran-israel-strikes-us-drone-live-sky-news-13509565?postid=11218229#liveblog-body).
Паводле выдання, паскарэнне тэрмінаў гатоўнасці дазволіць караблю хутчэй адрэагаваць, калі будзе прынятае рашэнне пра яго мабілізацыю.
Крыніца паведаміла, што экіпажы таксама былі папярэджаныя пра магчымнае разгортванне на фоне аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана.
Пры гэтым Sky News адзначае, што гэты крок не азначае неадкладнай адпраўкі авіяносца для ўзмацнення абароны Вялікабрытаніі ў Пэрсідскім заліве або ў раёне Кіпра. HMS Prince of Wales, які нясе на борце знішчальнікі F-35 і патрабуе суправаджэння іншых караблёў і падводнай лодкі, пакуль застаецца на базе.
Аднак паскораная падрыхтоўка дае прэм'ер-міністру Кіру Стармеру больш магчымасцяў для аператыўнага прыняцця рашэння пра яго перакідку пры неабходнасці.
Цяпер авіяносец HMS Prince of Wales базуецца ў Портсмуце.