У клубе Месі раскрылі касмічны заробак аргентынца
- 7.03.2026, 22:06
Гэта васьмізначныя лічбы.
Знакаміты аргентынскі футбаліст Ліянэль Месі, які нядаўна пабываў у Белым доме па запрашэнні Дональда Трампа, зарабляе дзесяткі мільёнаў долараў, выступаючы за «Інтэр Маямі».
Дакладную суму журналістам раскрыў суўладальнік клуба МЛС Хорхе Мас, паведамляе Bloomberg.
«Прычына, з-за якой мне патрэбныя спонсары сусветнага ўзроўню, — высокі кошт футбалістаў. Я плачу Месі, які варты кожнага цэнта, але гэта ад 70 да 80 мільёнаў долараў у год. З улікам усіх выдаткаў», — заявіў Мас.
«Інтэр Маямі» ў мінулым сезоне ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам МЛС.