Мінск апынуўся ў падвале рэйтынгу найлепшых гарадоў свету
- 7.03.2026, 22:17
З суседзяў на горшай пазіцыі толькі Масква.
Платформа Numbeo апублікавала рэйтынг гарадоў свету па якасці жыцця ў 2026 годзе. Пры складанні спісу урахоўваліся ўзровень бяспекі, даступнасць і якасць медыцыны, кошт жыцця, суадносіны цэн на жыллё і даходаў, узровень забруджвання, а таксама час, які жыхары трацяць на дарогу да працы.
Лідарам рэйтынгу стала Гаага (Нідэрланды). Астатнія пазіцыі ў першай пяцёрцы таксама занялі нідэрландскія гарады — Утрэхт, Эйндховен, Гронінген і Ратэрдам.
У дзясятку найлепшых таксама ўвайшлі Люксембург (Люксембург), Вена (Аўстрыя), Амстэрдам (Нідэрланды), Гент (Бельгія) і Нюрнберг (Германія).
Мінск размясціўся на 215-м месцы сярод 304 гарадоў.
Калі параўноўваць з суседнімі сталіцамі, то Вільнюс заняў 90-ю пазіцыю, Рыга — 157-ю, а Варшава — 182-ю.
Масква ў рэйтынгу апынулася на 242-м месцы.