У Віцебску знікла 15-гадовая дзяўчына
- 8.03.2026, 12:57
Яе шукаюць ужо трэція суткі.
Ратавальнікі просяць дапамогі — у Віцебску знік падлетак. Пра гэта паведаміў пошукава-выратавальны атрад (ПСО) «Ангел».
Пакуль пошукі вядуцца ў Віцебску і Віцебскім раёне.
Дзяўчына Ульяна Берегой знікла тры дні таму, 5 сакавіка 2026 года.
Падлетку 15 гадоў. Рост – 165–170 см, целасклад – звычайны. Валасы – цёмныя, ніжэй лапатак, кончыкі – асветленыя.
Зніклая дзяўчына пражывае ў Віцебску. У дзень знікнення знаходзілася ў гэтым горадзе, на Маскоўскім праспекце.
«Пайшла ў невядомым напрамку. На сувязь не выходзіць. Да гэтага часу яе месцазнаходжанне не ўстаноўлена», — пішуць ратавальнікі.
Яны просяць неабыякавых людзей, якія маюць якую-небудзь інфармацыю пра падлетка, тэлефанаваць на тэлефон гарачай лініі ПСО «Ангел» 7733 (для ўсіх аператараў сотавай сувязі).