Украіна запатрабавала ад Венгрыі вярнуць золата Ашчадбанка
- 8.03.2026, 16:26
Кіеў заклікаў Еўропу асудзіць «акт дзяржаўнага бандытызму і рэкету».
Украіна патрабуе ад Венгрыі вярнуць золата і грошы, канфіскаваныя падчас затрымання ўкраінскіх інкасатараў, заявіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга у Х.
«Гэтыя грошы не належаць Венгрыі ці яе ўраду; яны належаць дзяржаўнаму банку Украіны Ашчадбанк і, адпаведна, украінскім плацельшчыкам падаткаў. Мы патрабуем іх неадкладнага вяртання і заклікаем усю Еўропу асудзіць гэты бяспрыкладны акт дзяржаўнага бандытызму і рэкету. Я заклікаю ўсіх нашых еўрапейскіх партнёраў выказацца», — напісаў ён.
5 сакавіка венгерскія ўлады затрымалі сямёрых украінскіх інкасатараў.