Аляксей Пратас забіў адзіны гол «Вашынгтона» ў матчы з «Бостанам»
- 8.03.2026, 18:23
У бягучым сезоне НХЛ беларус правёў 60 матчаў, у якіх набраў 43 ачкі.
У рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Бостан» прымаў «Вашынгтон».
Сустрэча завяршылася на карысць гаспадароў лёду з лікам 3:1.
Беларускі форвард гасцей Аляксей Пратас адзначыўся закінутай шайбай, але гэта не дапамагло яго клубу набраць ачкі ў гасцях.
У бягучым сезоне НХЛ Пратас правёў 60 матчаў, у якіх набраў 43 (21+22) ачкі. Яго паказчык карыснасці складае «+17», на рахунку нападніка 20 хвілін штрафнага часу.
«Бостан» з 75 ачкамі займае 7-е месца на Усходзе, «Вашынгтон» з 69 ачкамі ідзе на 11-й пазіцыі.