Сабаленка ўпэўнена выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індзіян-Уэлсе
- 8.03.2026, 22:55
Першая ракетка свету абгуляла румынку Жаклін Крысціян.
Першая ракетка свету Арына Сабаленка на турніры катэгорыі WTA 1000 у амерыканскім Індзіян-Уэлсе выйшла ў 1/8 фіналу.
У трэцім крузе беларуская тэнісістка ў двух сэтах абгуляла румынку Жаклін Крысціян – 6:4, 6:1. Сустрэча працягнулася 1 гадзіну і 12 хвілін.
У 1/8 фіналу суперніцай Сабаленкі стане альбо Каміла Асорыа з Калумбіі, альбо японка Наомі Асака.