BE RU EN

Журналіста Паўла Дабравольскага прысудзілі да дзевяці гадоў калоніі

  • 9.03.2026, 10:18

За «здраду дзяржаве».

Журналіста Паўла Дабравольскага прысудзілі да дзевяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Пра гэта паведамляе «Позірк».

Яго судзілі па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Рашэнне вынес Мінскі гарадскі суд, працэс быў закрытым.

Паводле наяўнай інфармацыі, абвінавачанне было звязанае з прафесійнай дзейнасцю журналіста. Дабравольскі працаваў як у беларускіх, так і ў замежных СМІ, у тым ліку ў украінскім выданні NV.ua (да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну).

Нагадаем, Паўла Дабравольскага затрымалі ў Мінску 22 студзеня 2025 года — праз некалькі месяцаў пасля вяртання на радзіму.

З Беларусі Павал з'ехаў на пачатку восені 2021 года. Паводле інфармацыі на яго старонках у сацыяльных сетках, пасля ад'езду падарожнічаў па свеце: аб'ехаў шэраг еўрапейскіх краін, быў у Іране, Расіі, краінах Паўднёвай Амерыкі. У кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск.

Апошнія навіны