З'явілася першае фота новага Volkswagen Golf дзявятага пакалення
- 9.03.2026, 10:30
Ён стане электрамабілем.
Першую выяву Volkswagen Golf дзявятага пакалення паказалі падчас нарады з прадстаўнікамі нямецкага прафсаюза IG Metall — кіраўніцтва канцэрна падзялілася планамі на будучыню. Пра гэта піша «Фокус».
На тызеры бачны сілуэт Volkswagen Golf 9. Хэтчбэк захавае знаёмы профіль, то бок кардынальных змен у дызайне чакаць не варта.
Салон Volkswagen Golf не паказалі, аднак вядома, што ён будзе нагадваць інтэр'ер малодшага брата — электрычнага Polo. Гэта азначае, што ўнутры ўсталююць не толькі дысплеі, але і фізічныя кнопкі. Акрамя таго, адзначаецца, што можна будзе выбраць рэтрадызайн лічбавай прыборнай панэлі ў стылі самага першага VW Golf 1974 года.