Ліквідаваны намеснік камандуючага КВІР у Ісфахане
- 9.03.2026, 10:40
Яго забілі ў выніку ўдараў ЗША і Ізраіля.
Выданне Iran International паведаміла пра ліквідацыю Алі Хашэмі, намесніка камандуючага Корпуса вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі ў Ісфахане. Адзначаецца, што яго забілі 8 сакавіка падчас авіяўдараў ЗША і Ізраіля.
Заўважым, 8 сакавіка ЗША і Ізраіль нанеслі ўдары па падземным іранскім ядзерным аб’екце ў Ісфахане. Паводле ацэнак экспертаў, цяпер Іран мае каля 450 кг урану, узбагачанага да 60%.