BE RU EN

Украінскія дэсантнікі ліквідавалі расійскіх камбатаў

  • 9.03.2026, 11:01

Паспяховая аперацыя ЗСУ на Запарожжы.

На Запарожскім напрамку падраздзяленні Дэсантна-штурмавых войскаў (ДШВ) ЗСУ ліквідавалі двух расійскіх камбатаў, піша unian.net.

Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю генерал-маёр Алег Апостал, камандуючы ДШВ ЗСУ. Ён расказаў, што падчас прасоўвання ўкраінскія падраздзяленні дайшлі да тыловых умацаванняў ворага за 8 км ад лініі баявога сутыкнення.

Апостал удакладніў, што расійскі камбат нават не разумеў, што перад ім не расіяне, а ўкраінскія вайскоўцы, таму спакойна рухаўся ў іх напрамку і махаў рукой.

«Менавіта ў гэты час за ім сачыў экіпаж разведвальнага дрона, а сам момант ліквідацыі зафіксавала камера», — дадаў вайсковец.

Апошнія навіны