BE RU EN

У Мінску аўтобус зацягнуў пенсіянерку пад колы

  • 9.03.2026, 12:43

Жанчыну заціснула дзвярамі, калі кіроўца пачаў рух.

У Мінску пенсіянерка не паспела зайсці ў салон, як аўтобус скрануўся з прыпынку. Рука жанчыны апынулася заціснутай паміж створкамі аўтаматычных дзвярэй.

Інцыдэнт адбыўся на прыпынку «Індустрыяльна-педагагічны каледж». Праз тое, што кіроўца пасажырскага МАЗа не заўважыў 75-гадовую жанчыну, яна ўпала на дарогу, а колы аўтобуса наехалі на яе.

У выніку ДТЗ пенсіянерка трапіла ў бальніцу, яе стан пакуль невядомы. На месца прыбылі прадстаўнікі ДАІ Фрунзенскага РУУС (раённага ўпраўлення ўнутраных спраў) Мінска і следча-аператыўная група.

Апошнія навіны