У Мінску прадаюць падораны на 8 Сакавіка вялізны букет
- 9.03.2026, 18:32
151 розу выставілі на продаж амаль адразу пасля ўручэння.
Вялізныя букеты называюць «раскошным максімумам», але радуюць яны не ўсіх. У Мінску нехта атрымаў у падарунак 151 розу — і амаль адразу букет выставілі на продаж, піша Onlíner.
Такі букет з чырвоных роз гатовыя аддаць за 580 рублёў.
«151 роза ў кошыку, падораная вечарам 7 сакавіка. Кошт на сайце — 1200 рублёў. Самавываз у любы час», — аб'ява з'явілася напярэдадні свята.
Судзячы па даце, букет выставілі на продаж практычна адразу пасля ўручэння, але ахвотных яго купіць пакуль не знайшлося.
Праўда, ёсць і больш сціплыя букеты. Яшчэ ў адной аб'яве, найхутчэй, таксама гаворка пра падораны букет, прадавец не ведае яго дакладнага кошту, таму прапануе пакупнікам самім назваць цану.