У Беларусі даражэе зарадка электрамабіляў
- 9.03.2026, 13:54
Новыя цэны пачнуць дзейнічаць ужо заўтра.
У Беларусі даражэе зарадка электрамабіляў на станцыях сеткі Malanka. Пра новыя цэны расказалі у прэс-службе «Беларуснафты».
Змяненне кошту паслуг сінхранізавана з планавым пераглядам цэн на электраэнергію — новыя тарыфы ўступяць у сілу з 10 сакавіка.
Новыя тарыфы складаюць:
зарадка пераменным токам (AC) — 0,55 за 1 кВт·гадз
зарадка пастаянным токам (DC) — 0,73 за 1 кВт·гадз.
Нягледзячы на гэта, падвышэнне магло быць яшчэ больш маштабным. Бо тарыфы на адпуск электраэнергіі ад «Белэнерга» для зарадных станцый выраслі на 12,9%, а для звышхуткіх ЭЗС — на 17,4%.
Аднак рост тарыфаў у аператара Malanka складзе ў сярэднім 12,2–12,3%. Пры гэтым кошт паслуг па браніраванні зарадных станцый і штрафы за прастой канэктара пасля завяршэння сэсіі застаюцца без змяненняў.