«Добра, што карову дома пакінуў»
- 9.03.2026, 15:34
Шпіц Лукашэнкі на стале «Мак.бая» выклікаў вострую рэакцыю беларусаў.
Большасць гледачоў відэа, апублікаванага ў акаўнце Сharter97.org у TikTok, абурыліся ўчынкам дыктатара, які падчас наведвання «Мак.бай» 8 сакавіка пасадзіў на стол сваю сабаку. Прывядзём некалькі каментарыяў:
«Гэта негігіенічна».
«А як на ўсё гэта глядзіць санстанцыя?»
«Гэта ненармальна»
«Саромеюся спытаць: гэта нармальна???»
«Некрасіва і непаважліва да людзей, якія сядзяць побач».
«Вельмі люблю сабачак, але ў дадзеным выпадку гэта перабор».
«Якое хамства і бескультур'е».
«Добра, што карову дома пакінуў».
«Чалавека з вёскі можна выцягнуць, а вёску з чалавека — наўрад ці».
«А можна я таксама зайду ў «Мак.бай» са сваёй сабакай?»
Зазначым, гэта не першы раз, калі шпіц Лукашэнкі аказваецца на стале з ежай.
@charter97.org Шпіц Лукашэнкі зноў апынуўся на стале з ежай #беларусь #навіны #лукашэнка #умка #шпіц #рэстаран #відэа #цікава #тыктокнавіны #трэнд ♬ арыгінальны гук - Хартыя97