BE RU EN

У Мінску прадаюць студыю з рамонтам танней за $35 тысяч

  • 9.03.2026, 16:32

У чым падвох?

Гэта студыя ў Чыжоўцы — самая танная з усіх, якія цяпер прадаюцца ў Мінску. У ёй зроблены рамонт — праведзеныя новыя камунікацыі, электраправодка, вентыляцыя. Але ёсць нюансы, піша Realt.

Дзевяціпавярховая панэлька 1977 года знаходзіцца па адрасе Убарэвіча, 148 корпус 2. Гэта Чыжоўка-2, побач з праездам Галадзеда каля МКАД.

Да аўтобуснага прыпынку — менш за 200 метраў.

Памяшканне знаходзіцца на першым паверсе. Уваход — з пад’езда. Агульная плошча — 11,8 квадрата.

Тут усталяваная невялікая кухня і ляжыць дыван. На кухні ёсць партатыўная электрапліта. Падключаная пральная машына. Арганізаваны асобны санвузел — душавая і ўнітаз. На падлозе паўсюль плітка. Праведзена аптавалакно.

У агенцтве, якое займаецца продажам, абяцаюць пры неабходнасці дапамагчы вывесці памяшканне ў жыллёвы фонд. Пакуль гэта адміністрацыйнае памяшканне, прапісацца тут не атрымаецца.

Але выкарыстоўваць для сябе або здаваць у арэнду можна. Цяпер кватэру-офіс здаюць за 250 долараў у месяц.

Кошт студыі — 34 900 долараў, а квадрата — 2 958 долараў.

Апошнія навіны