Футбольны матч у Бразіліі завяршыўся масавай бойкай і 23 выдаленнямі
- 9.03.2026, 17:28
Для аднаўлення парадку спатрэбілася ўмяшанне вайсковай паліцыі.
За 30 секунд да канца дададзенага да другога тайма часу паміж вінгерам «Крузэйру» Крысціянам і брамнікам «Атлетыка Мінэйру» Эверсонам у фінале чэмпіянату штата Мінэйру адбылася сутычка пасля таго, як гулец пры спробе сыграць на дабіванні урэзаўся ў брамніка, які забраў мяч, піша «Трыбуна».
Сутычка перарасла ў масавую бойку паміж гульцамі абедзвюх каманд. Матч быў спынены больш як на 10 хвілін.
Каб спыніць бойку, былі выкліканыя супрацоўнікі службаў бяспекі каманд і вайсковая паліцыя. Рэферы Матеус Кандансан папрасіў паліцэйскіх аб абароне падчас хаатычнай сітуацыі. Пасля таго як страсці ўціхлі, матч быў завершаны без выдаленняў гульцоў з поля.
Аднак ужо ў пратакол сустрэчы арбітр унёс 23 прамыя чырвоныя карткі.