Уладальнікі Bugatti Bolide выпрабавалі гіперкары на трасе Формулы‑1
- 9.03.2026, 19:19
Заезд прайшоў у Маямі.
Уладальнікі экстрэмальнага гіперкара Bugatti Bolide атрымалі магчымасць пратэсціраваць свае аўтамабілі на трасе ў Фларыдзе — менавіта тут праходзіць этап Гран‑пры Маямі Формулы‑1, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).
Трэк-дзень стаў часткай спецыяльнай праграмы Bugatti пад назвай «Адчуй трасу», арганізаванай для таго, каб кліенты маглі адчуць магчымасці аўтамабіля ў умовах, максімальна набліжаных да прафесійнага аўтаспроту.
Перад заездамі ўдзельнікі прайшлі падрабязны інструктаж: спецыялісты растлумачылі асаблівасці трасы, кропкі тармажэння і аптымальныя гоначныя траекторыі. Аднак першыя кругі вадзіцелі правялі не за рулём Bolide, а на суперкары McLaren 750S, каб лепш вывучыць канфігурацыю аўтадрома.
Толькі пасля гэтага на трасу выйшаў Bolide — трэкавы гіперкар з магутным рухавіком W16, велізарнай прыціскной сілай і гоначнымі слікамі. На працягу дня ўдзельнікі прайшлі пяць 45-хвілінных сесій, якія ўключалі хуткія кругі і дэталёвы аналіз тэлеметрыі разам з інжынерамі.
Кожны вадзіцель працаваў з асабістым інструктарам і механікам, а тэхнічная каманда сачыла за станам шын і аўтамабіля, як у прафесійнай гоначнай камандзе.
Мерапрыемства завяршылася ўрачыстай вячэрай і сустрэчай з прадстаўнікамі Bugatti, уключаючы афіцыйнага тэст-пілота Энды Уоллеса — пераможцу «24 гадзіны Ле‑Мана». Удзельнікі прызналі: Bolide — гэта не проста гіперкар, а паўнавартасная гоначная машына.