Украіна працуе над новай балістычнай ракетай FP-9, якая можа дастаць да Масквы
- 9.03.2026, 20:06
Што вядома.
Сузаснавальнік і галоўны канструктар абароннай кампаніі Fire Point Дзяніс Штылерман заявіў, што ўкраінскія інжынеры працуюць над новай балістычнай ракетай FP-9 з далёкасцю палёту да 800 кіламетраў. Яна патэнцыйна здольная паражаць мэты ў Маскве.
Пра гэта Штылерман расказаў у інтэрв'ю Армія TV, паведамляе New Voice.
Ён адзначыў, што ключавой асаблівасцю ракеты павінна стаць высокая хуткасць пры паражэнні мэты, што ўскладняе перахоп сродкамі супрацьпаветранай абароны.
«FP-9 будзе лёгка трапляць у мэты ў Маскве, таму што ў яе вельмі вялікая хуткасць падлёту да мэты. Напрыклад, у „Іскандэра“ цяпер каля 800 метраў за секунду, а ў нас будзе больш за тысячу», — кажа Штылерман.
Ён падкрэсліў, што такая хуткасць дазваляе значна эфектыўней пераадольваць сістэму СПА. Паводле слоў распрацоўшчыка, менавіта балістычныя ракеты могуць змяніць характар удараў па мэтах у глыбіні РФ.
Крылацкія ракеты і БПЛА, нягледзячы на рэгулярныя атакі, не заўсёды здольныя нанесці істотную шкоду аб’ектам у раёнах са шчыльным прыкрыццём СПА, растлумачыў Штылерман.
«Крылацкімі ракетамі і дронамі цяпер немагчыма паразіць нешта істотнае ў Маскве. Там шчыльнае кальцо СПА», — сказаў ён.
Выпрабаванні ракеты FP-9 плануюць правесці на пачатку лета.
Кампанія Fire Point паведаміла пра распрацоўку ўласных балістычных ракет FP-7 і FP-9 на пачатку верасня 2025-га на выставе ў Польшчы. У лістападзе кампанія заяўляла, што збіраецца скончыць выпрабаванні балістычных ракет у першай палове 2026 года.