У Мінску прадаюць арэхі па 250 рублёў за кілаграм
- 9.03.2026, 21:40
Што за дэлікатэс?
У адной з крам Мінска знайшлі незвычайныя арэхі. Іх прадаюць па 19,99 за ўпакоўку ў 80 г, або ў пераліку 249,87 за кг.
Па такой цане можна набыць міндаль, смажаны з соллю і мёдам, паведамляе «Точка».
Што цікава, у складзе, акрамя асноўных інгрэдыентаў, таксама ёсць цукар, арахісавае масла і бульбяны крухмал.
Гэтыя арэшкі даволі каларыйныя — 634 ккал на 100 г. Дарэчы, міндаль вырашчаны ў Іспаніі, а канчатковы вытворца — Германія.
Адзначым, што ў сярэднім звычайны міндаль каштуе 45–65 за кг.