BE RU EN

Сыны Трампа ўклаліся ў новую кампанію па вытворчасці беспілотнікаў

  • 9.03.2026, 22:03

Кампанія была створаная ў 2025 годзе пры ўдзеле былых ветэранаў падраздзяленняў войскаў спецыяльнага прызначэння.

Сыны прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, Эрык і Дональд-малодшы, падтрымаюць інвестыцыямі кампанію Autonomous Power Corporation (Powerus), якая распрацоўвае аўтаномныя сістэмы беспілотнікаў для ваеннага і камерцыйнага выкарыстання. Пра гэта паведамляе Financial Times.

Powerus абвясціла пра падрыхтоўку зліцця з групай гольф-клубаў Aureus Greenway Holdings (AGH), сярод акцыянераў якой ёсць інвестыцыйная структура сям'і прэзідэнта. Калі здзелка адбудзецца, новае прадпрыемства будзе гандлявацца на біржы NASDAQ. Таксама яшчэ адным інвестарам з'яўляецца кампанія Unusual Machines — вытворца беспілотнікаў, у якой Дональд Трамп-малодшы ўваходзіць у склад кансультатыўнай рады.

Powerus была створаная ў 2025 годзе пры ўдзеле былых ветэранаў падраздзяленняў войскаў спецыяльнага прызначэння. Яе падраздзяленні Kaizen Aerospace, Tandem Defense і Agile Autonomy распрацоўваюць і вырабляюць беспілотнікі, здольныя перавозіць грузы вагой да 675 кг, тактычныя абарончыя платформы і сістэмы марскога назірання. Сярод сваіх кліентаў Powerus называе Міністэрства абароны ЗША.

Апошнія навіны