Скандал на дзяржТБ: беларуская дзяўчынка ўручыла кветкі «герою» ў нямецкім шлеме
- 1.04.2026, 10:53
У відэароліку да 9 мая заўважылі дзіўную дэталь.
Тэлеканал «Беларусь 4. Гродна» ў межах перадсвяточнага праекта да 9 мая выпусціў ролік «Дары кветкі героям!», у якім маленькая дзяўчынка ўручае букет салдату ў нямецкім шлеме Stahlhelm узору M1916 або M1918, паведамляе тэлеграм-канал «Хартыя-97%».
Гэты тып амуніцыі выкарыстоўваўся ў Першай сусветнай вайне, а яго мадыфікацыі з захаваннем пазнавальнай формы былі характэрныя для Вермахта ў гады Другой сусветнай вайны.