Лукашэнка занерваваўся з-за стану арміі
- 1.04.2026, 14:40
Кіраўнік распавёў пра «гадкасці».
Лукашэнка заявіў пра «гадкасці» ў беларускай арміі, якія не варта паказваць «ворагам». Пра гэта дыктатар заявіў на сустрэчы з вайскоўцамі сёння, 1 красавіка.
«Гэтая праверка праводзілася, як я ўжо сказаў, маштабна і, як ніколі, вельмі жорстка. Яна асвятлялася ў сродках масавай інфармацыі. Адразу скажу, што яна асвятлялася так, як, можа, большасці з вас хацелася б. Бо ўсю гадкасць, якая ў нашай арміі ёсць, а яе больш чым дастаткова, ну, не хацелася б паказваць, найперш нашым патэнцыйным праціўнікам, можа быць, і ворагам. Не хацелася», — сказаў ён.
Заўважым, раней Лукашэнка заявіў, што рыхтуецца да вайны.