BE RU EN

В’етнамец распавёў пра дзіўную рысу беларусаў

  • 1.04.2026, 16:24

А вы пра яе ведалі?

В’етнамец, які жыве ў Мінску, Ле Ван Хуі, які ўжо неаднаразова пісаў пра асаблівасці менталітэту беларусаў, падзяліўся у Threads яшчэ адным назіраннем.

«Добры дзень! Мяне завуць Ле Ван Хуі. Я з В’етнама і жыву ў Мінску, - напісаў ён. — Заўважыў, што людзі ў Беларусі кажуць «прабачце» нават калі не вінаватыя. Не разумею, чаму так, але крыху стараюся рабіць так жа».

Беларусы паспрабавалі растлумачыць госцю прычыны такіх паводзінаў і падзякавалі за ўважлівасць.

«„Прабачце“ часта — гэта проста мяккі спосаб пачаць размову, а не прызнанне віны. У Беларусі ўвогуле любяць ветлівасць на аўтамаце — спачатку „прабачце“, потым ужо пытанне», — напісаў адзін з каментатараў.

«У Беларусі важна паважаць асабістыя межы чалавека. Мне здаецца, вы сутыкаецеся з гэтым з’явішчам. Калі вы не можаце захоўваць межы, то мусіце папрасіць прабачэння. Вельмі добра, што вы гэта заўважылі, хай нават несвядома», — падтрымаў яго яшчэ адзін каментатар.

Апошнія навіны